Санаторная школа-інтэрнат
Будынкі школы, што былі пабудаваны ў пачатку 20 ст., ужо не адпавядалі патрэбам Парэцкай сярэдняй школы. І ў 1969 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 640 месц.
Парэцкая сярэдняя школа
У 1971 годзе жыхары вёскі атрымалі цудоуны двухпавярховы Дом культуры. У 1972 годзе быу пабудаваны новы тыповы будынак сельскага Савета і праулення калгаса “Радзіма” . Былі адчынены 11 магазінаў, буфет, сталовая, кафэ.
У 1983 годзе на беразе возера Малочнае выраслі карпусы санаторыя “Парэчча”, які разлічаны на 300 месц. Надзвычайная прыгажосць наваколля садзейнічала таму, што на берагах таго ж возера Малочнае з’явіліся прафілакторыі “Світанак”, “Сузор’е”, базы адпачынку і лагеры адпачынку для дзяцей.
Санаторый "Парэчча"
Санаторый "Світанак"
У 80-п 90-х гадоў актыуна вялося будауніцтва жылля. Па вул. Л. Талстога было узведзена 4 пяціпавярховыя дамы, будынак амбулаторыі і аптэкі, два чатырохпавярховыя дамы па вул. Азёрская, выраслі новыя катэджы па вуліцы Школьная. У 1990 годзе быў пабудаваны дзіцячы садок “Ручаёк”.
Сёння Парэчча – буйны населены пункт. У мястэчку тры навучальныя ўстановы, дзіцячы садок, музычная школа, амбулаторыя, пошта,ЦДК, санаторый “Парэчча”, які ў 2000 годзе наладзіў яшчэ і выпуск мінеральнай вады; пякарня індывідуальнага прадпрымальніка Бычкоўскага А. А.; рэстаран "Правiнцыя"; гандлёвы цэнтр.
Вёска Парэчча