Basics

Школьный историко-краеведческий музей "Наследие"

Из истории Поречья

 

 

 

 

 

 

 

 


Сярод сасновых i яловых бароў узнікла Парэчча. Існуе дзве вересіі паходжання вёскі. Першая: назва ўзнікла ад геаграфічнага становішча. Паходжанне назвы Парэчча ў тапанімічных працах тлумачыцца як мясцовасць ля ракі, па рэках. Парэчча раскінулася па рэчках, якія ў мінулым злучаліся ў адзіную водную сістэму. У "Pzewodniku ilustrawanym po wojawodztwie Bialostockim" гаворыцца, што азёры Зарубінецкае, Белае, Малочнае і Лот злучаны паміж сабою  рэкамі Пырай i Раднічанкай, прыроднымі i штучнымі каналамі. Другую версію назвы пачулі ад старажылаў. Яны лічаць, што яна з'явлася ў час будаўніцтва чыгункі Пецярбург-Варшава. Дзяменкі, на якія клалі рэйкі, былі густа зарослыя кустамі дзікіх чырвоных парэчак - адсюль i назва.

Аднак жыццё ў сучасным Парэччы пачало кіпець з пачаткам будаўніцтва чыгункі Пецярбург -Варшава i будаўніцтва тут станцыі, якая i атрымала назву "Парэчча". Яна была названа так таму, што на адлегласці 1,5-2 км знаходзілася в. Парэчча. Будаўніцтва чыгункі  аказала  значны ўплыў  на  эканамічнае становішча  Парэчча. 

Чыгуначны вакзал

Будаўніцтва дарогі i станцьі Парэчча было закончана ў 1867г. Ужо ў канцы XIX ст. Парэчча ўяўляла сабой буйны населены пункт з разнастайным складам насельніцтва. Таму тут былі пабудаваны і царква, і касцел, і сінагога. У 1901г была пабудавана драўляная царква Казанскай Маці Божай.

Царква Казанскай Маці Божай

У 1902г сяляне Парэчча хадатайнічалі аб пабудове каталіцкай капліцы, аднак неўзабаве вырашалі замест капліцы ўзводзіць філіяльны касцёл. 19 верасня 1905г быў атрыманы дазвол на ператварэнне рымска-каталіцкай капліцы ў касцёл, які быў пабудаваны ў 1906. Такім, якім мы бачым касцел сёння, ён стаў у 1914г.Датай жа заснавання касцёла лічыцца 1904г., у каменным падмурку касцёла можна бачыць гэту дату.

Касцёл Дзевы Марыі

Летам 1915г. на тэрыторыі вёскі адбыліся баі рускіх войскаў з кайзераўцамі. Ад налёту нямецкай авіяцыі пацярпела чыгуначная станцыя: былі разбураны паравознае дэпо, склады, вадакачка, згарэў буйны лесазавод. Былі ахвяры i сярод мірнага насельніцтва. Ад першай сусветнай вайны засталіся могілкі нямецкіх салдат.

У 1917г. пачынаецца новая старонка ў гісторыі Парэчча. У канцы 1918г і пачатку 1919г у Парэччы дзейнічала камуністычная ячэйка, якая падтрымлівала сувязь з Гродзенскім падпольным камітэтам РКП(б). Адтуль у Парэчча прыходзілі падпольныя газеты “ Набат” (на рускай мове) і “Na barykady” (на польскай). У Парэччы Савет быў створаны нават раней за Гродзенскі гарадскі савет.

З восені 1920г Парэчча стала часткай Польскай дзяржавы. У гады панавання польскіх улад Парэчча было гмінай, у якую ўвайшлі вёскі Новая Руда, Багушоўка, Прывалкі, Марцынконіс, Друскенікі. Гміна Парэчча ўваходзіла ў Гродзенскі павет Беластокскага ваяводства. У пачатку 30-х гадоў тут пражывала 1098 жыхароў. .

Адным з першых на Гродзеншчыне ўзнікае гурток БСРГ і ў Парэччы. У 1934 г ад Парэчча ў паўночна - ўсходнім напрамку была пракладзена чыгуначная дарога да Друскенік (Przewodnik ilustrawany po wojewodztwe Bialostocidm- Bialystok 1937).

Да верасня 1939 года тут было каля 30-ці прыватных лавачак i магазінаў. Дзейнічалі дзве пякарні, тры мясныя лаўкі, прадуктовы магазін Цукермана, лаўка, дзе прадавалі тканіну, сталовыя, піўная, дзве аптэкі (Калінскага i Зярнецкіх), лесазавод Шальновіча, кузня, дзве бані, цырульня. Па чыгунцы кожны дзень курсіравалі 10-12 пасажырскіх i таварных цягнікоў.

Раніцай 17 верасня 1939г. злучэнне Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Да 25 верасня тэрыторыя Заходняй Беларусі была вызвалена. Па меры вызвалення ў ваяводскіх і павятовых цэнтрах ствараліся часовыя ўпраўленні, у вёсках і мястэчках – сялянскія камітэты. На тэрыторыі Парэчча доўгі час стаялі вайскі Чыраонай Арміі. Сяляне атрымалі зямлю. Але стварэнне калгасаў яшчэ не адбывалася. У Парэччы дзейнічала 7-гадовая школа, у якой навучанне стала ажыццяўляцца на беларускай і рускай мовах замест польскай.

Парэчча 30-я гг.

Раніцай 17 верасня 1939г. Злучэнне Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.Да 25 верасня тэрыторыя Заходняй Беларусі была вызвалена. На тэрыторыі Парэчча доўгі час стаялі вайскі Чыраонай Арміі. А новая часовая мясцовая ўлада была ў асноўным створана з прыезжых камуністаў і прадстаўнікоў Чырвонай Арміі. У Парэччы і навакольных вёсках прайшло пераразмеркаванне зямель. Сяляне атрымалі зямлю. Але стварэнне калгасаў яшчэ не адбывалася. Значныя змены былі здзейснены часовымі оргагамі ўлады ў галіне народнай адукацыі і аховы здароўя. У Парэччы дзейнічала 7-гадовая школа, у якой навучанне стала ажыццяўляцца на беларускай і рускай мовах замест польскай; была адкрыта амбулаторыя.

Пореческая средняя школа
Сайт управляется системой uCoz